Сябры, калі рашэнні, што прымаюцца ў Швецыі і Ісландыі, так-сяк працуюць у Швецыі і Ісландыі, гэта зусім не значыць, што яны спрацуюць у Іспаніі, Італіі, Індыі ці Мексіцы.

Пачнём з таго, што ў Рэйк'явіку і Гётэборгу шчыльнасць насельніцтва трошкі іншая, чым у Мілане і Барселоне.

Далей. Шведы з ісландцамі і да каранавіруса мылі рукі і трымалі адзін ад аднаго дыстанцыю два метры, а іспанцам уласціва набіцца ў колькасці 100 чалавек у бар памерам 3х3 метры, церціся там адно аб аднаго і паліваць адно аднаго півам, кетчупам і потам.

Сямейная вячэра ў Швецыі — гэта муж з жонкай, а сямейная вячэра ў Іспаніі і Італіі — гэта 120 чалавек за сталом, якія прыехалі з 60 розных вёсак.

Шведу можна сказаць — старайся менш выходзіць з дому, і ён будзе імкнуцца менш выходзіць з дому. А іспанец тут жа пойдзе ў бар абмеркаваць гэта з хлопцамі. А потым яны разам паедуць у бардэль. І толькі паліцэйскі патруль на кожным рагу можа прымусіць яго прыслухацца да рэкамендацый урада.

Шведы падаткі плацяць добраахвотна, разумееце? Ім проста сказалі, што так добра для грамадства, і яны плацяць. А каб падатак заплаціў італьянец, трэба спачатку расстраляць ў яго на вачах яго суседа, а потым прыставіць гэты ж пісталет яму да скроні. Тады ён разгледзіць гэтую прапанову.

Я працую з адным італьянскім турагенцтвам. Велізарная кантора, штат чалавек 50 і яшчэ пара сотняў перыядычных пазаштатных супрацоўнікаў кшталту мяне, працуюць па ўсёй Італіі і яшчэ ў некалькіх краінах. Уся аплата — толькі гатоўкай, усе разлікі таксама. Прылятае раз у год сын гаспадара, забірае кэшам усю прызначаную камісію, корміць мяне абедам, ляціць назад. Думаю, што афіцыйна ў Італіі ён лічыцца беспрацоўным і атрымлівае дапамогу.

Трэба парэкамендаваць ім усім павялічыць сацыяльную дыстанцыю, нічога не забараняючы? Ну, парэкамендуйце. А я пагляджу на гэта.

А яшчэ, не паверыце, шведскія і ісландскія ўлады складаюцца не з іспанцаў і італьянцаў, а таксама ў асноўным са шведаў і ісландцаў. Якія здольныя загадзя прааналізаваць сітуацыю, закупіць загадзя патрэбную колькасць тэстаў, арганізаваць ранняе тэставанне і ізаляванне ўсіх выпадкаў — увогуле, зрабіць усё тыя рэчы, якія звычайна робяць сумныя дысцыплінаваныя паўночныя людзі з багатых краін.

Планета Зямля — ​​гэта не адна вялікая Швецыя з Ісландыяй, вось у чым дык замінка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?