Пажар адбыўся ў прыватным доме ў Быхаве — загінуў гаспадар, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.
Раніцай 11 красавіка ратавальнікаў выклікалі на ліквідацыю пажару прыватнага трохкватэрнага дома. Суседзі паведамілі, што ў адной з кватэр яшчэ заставаўся чалавек.
Гаспадар жытла, індывідуальны прадпрымальнік 1977 г. н., жыў адзін. Ратавальнікі знайшлі яго без прытомнасці на падлозе ў пакоі, вынеслі на свежае паветра. Работнікі «хуткай» канстатавалі смерць.
Агонь знішчыў канапу, пашкодзіў маёмасць і сцены ў пакоі.
Прычына пажару высвятляецца.





