Арганізацыя афрыканскіх вытворцаў нафты (African Petroleum Producers Organization, APPO) паабяцала скараціць аб'ёмы здабычы, падтрымаўшы такім чынам намаганні па стабілізацыі нафтавага рынку, піша rbc.ru. Пра гэта паведамляецца на сайце АПЕК.

У заяве не гаворыцца, наколькі APPO знізіць здабычу нафты, але падрабязнасці карэкціровак картэлю паведамяць «як мага хутчэй».

На гэтым тыдні краіны-ўдзельніцы АПЕК+ і G20 дамовіліся пра новае пагадненне, якое можа дапамагчы спыніць падзенне цэнаў на нафту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?