За каранавірусам забыліся на самае галоўнае, іранізуе by.tribuna.com.
Маецца на ўвазе, што ў звычайнай сітуацыі футбольныя заўзятары з БЧБ вымушаныя тлумачыцца з амонам ці ўвогуле трапляць на суткі.
Нацыянальныя сцягі ў руках і на плячах заўзятараў «Нёмана» трапілі ў кадр у аглядзе «Белшыны». Матч «Белшыны» з «Нёманам» (1:1) у Гродне адкрываў праграму 4-га тура чэмпіяната Беларусі.





