Барысаўскі БАТЭ разграміў «Мінск» з лікам 3:0 падчас гасцявога матча на полі ФК «Мінск» у 4-м туры чэмпіянату Беларусі.
Ужо ў першым тайме барысаўцы двойчы пацэлілі ў вароты Арцёма Лявонава. На 26-й хвіліне Станіслаў Драгун адкрыў лік.
Яшчэ праз 8 хвілін Антон Сарока забіў другі гол.
Пасля перапынку, на 62-й хвіліне гульні, Павел Няхайчык усталяваў канчатковы вынік.
Барысаўцы забілі за гэтую гульню столькі ж галоў, колькі за тры папярэднія сустрэчы ў межах чэмпіянату.
Таксама сёння «Смалявічы» ў Барысаве гуляюць з салігорскім «Шахцёрам», брэсцкае «Дынама» прыме на сваім стадыёне «Іслач».





