Колькасць памерлых пацыентаў з каранавірусам за суткі ў Італіі склала 431 і стала самай нізкай ад 19 сакавіка, паведамляюць інфармагенцтвы.
Агульная колькасць ахвяр пандэміі ў Італіі дасягнула 19 899. Колькасць заражаных склала 156 363 (на 4092 больш, чым днём раней).
Адзначаецца, што цяпер 3343 пацыенты з каранавірусам знаходзяцца ў рэанімацыі. Колькасць тых, што вылечыліся, за суткі вырасла да 34 211.





