Прэс-служба прэзідэнта РФ / ТАСС
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін канстатаваў, што сітуацыя з каранавірусам у краіне мяняецца не ў лепшы бок, піша ТАСС.
«Мы бачым, што становішча змяняецца практычна штодня, і, на жаль, павялічваецца колькасць хворых людзей. Усё больш выпадкаў менавіта цяжкага працякання хваробы, менавіта цяжкага», — сказаў кіраўнік дзяржавы на нарадзе па пытанні аб санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы ў РФ.
Паводле яго слоў, улады краіны павінны ўлічваць усе, нават самыя складаныя і экстраардынарныя, сцэнары развіцця сітуацыі з каранавірусам. «Неабходна ўлічваць усе сцэнары развіцця сітуацыі, нават самыя складаныя і экстраардынарныя, з тым каб гнутка, аператыўна карэктаваць стратэгію і тактыку нашых дзеянняў, у першую чаргу па аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам, зразумела», — сказаў кіраўнік дзяржавы
За апошнія суткі колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі перавысіла 2500. Усяго на сёння ў Расіі зарэгістравалі 18 328 выпадкаў. За ўвесь час выздаравелі 1470 чалавек, памерлі 148 чалавек.





