Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе пакуль устрымацца ад наведвання дзецьмі спартыўных секцый і гурткоў, але забароны на іх наведванне няма, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь сёння ў час cтрыму, перадае БЕЛТА.

«З нагоды наведвання спартыўных секцый забароны няма. Усе нашы рэкамендацыі заснаваныя на тым, што трэба пазбягаць месцаў масавага збору людзей. Адпаведна, бацькі павінны думаць самі, куды яны адпраўляюць дзяцей. Мы рэкамендуем ўстрымацца ад наведвання секцый і нейкіх гурткоў. Але зноў ж, забароны на наведванне няма», — адзначыла Таццяна Бурдзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0