Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін закашляўся падчас выступу на анлайн-саміце Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), куды ўваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызістан і Арменія. На гэта ў сваім Telegram-канале звярнулі ўвагу журналісты РІА Навіны.

Карэспандэнты запыталіся ў прэс-сакратара расійскага лідэра Дзмітрыя Пяскова пра здароўе Пуціна. Прадстаўнік Крамля запэўніў, што ўсё ў парадку. «Здароўе нармальнае», — распавёў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0