Палёты праз нацыянальны аэрапорт Мінск скараціліся на 76%.

З-за распаўсюджвання COVID-19 пасля 15 сакавіка авіякампаніі сталі масава адмяняць запланаваныя авіярэйсы. Да гэтай даты аэрапорт абслугоўваў 100% запланаваных рэйсаў, далей падзенне стала імклівым і склала 76% адмененых рэйсаў ад заяўленых у раскладзе палётаў.

Зараз у суткі аэрапорт абслугоўвае 15-16 пасажырскіх рэйсаў (прылёт i вылет) і тры грузавыя. Калі параўноўваць з красавіком мінулага года, то ў сярэднім за суткі аэрапорт абслугоўваў 120-125 рэйсаў. Усяго ж за I квартал 2020 года авіяпрадпрыемства абслужыла каля 939 тысяч пасажыраў (больш на 0,2%) і 5864 авіярэйсаў (менш на 4,5%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?