Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сітуацыя ў зоне адчужэння ЧАЭС знаходзіцца пад кантролем, адкрытага агню няма.
«Усіх грамадзян я заклікаю не паддавацца паніцы. Мы памятаем урокі 26 красавіка 1986 года, і ніхто не будзе ўтойваць ад вас праўды. Зараз праўда такая, што сітуацыя кантралюецца. Радыяцыйны фон у сталіцы і Кіеўскай вобласці ў межах нормы», — заявіў Зяленскі.
Па словах Зяленскага, адкрыты агонь у Чарнобыльскай зоне адчужэння пакуль што не назіраецца.
«Учора пераадолелі шэсць ачагоў агню. Пагрозы для АЭС, сховішча адпрацаванага паліва і іншых крытычных аб'ектаў няма», — падкрэсліў Зяленскі.
0
0
0
0
0
0