Адной з ахвяр каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Тайландзе стаў судмедэксперт, які, хутчэй за ўсё, заразіўся пры анатаміраванні цела аднаго з загінулых, паведамляе BuzzFeed News. Судмедэксперт памёр.

Лёс супрацоўніка судова-медыцынскай экспертызы з Бангкока стаў першым з вядомых выпадкаў заражэння COVID-19 і смерці людзей, якія маюць справу з целамі ахвяр хваробы.

Адмыслоўцы не выключаюць, што патолагаанатам мог заразіцца каранавірусам не на працоўным месцы, аднак лічаць гэта малаімаверным, бо на момант яго смерці (20 сакавіка) выпадкі заражэння COVID-19 у Тайландзе былі пераважна завазнымі і ў самой краіне сустракаліся рэдка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?