Чарговы дзіўны прыклад рэстаўрацыі заўважаны ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна. Тут у прыгранічнай зоне стаіць Успенская царква, пабудаваная ў 1865-1868 гадах у псеўдарускім стылі.

Нядаўна яе знешні выгляд кардынальна змяніўся: замест блакітных купалаў-цыбулін з'явіліся залатыя, фасад перафарбавалі ў жоўты, паставілі пластыкавыя вокны.

Так царква выглядала да рэстаўрацыі. Фота Дзмітрыя Іўчанкі, fotobel.by.

Так царква выглядала да рэстаўрацыі. Фота Дзмітрыя Іўчанкі, fotobel.by.

А вось як яе аднавілі. Фота з тэлеграм-канала «Спадчына».

А вось як яе аднавілі. Фота з тэлеграм-канала «Спадчына».

Успенская царква мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таму праводзіць яе рэстаўрацыю без узгаднення з Міністэрствам культуры забаронена. Але духавенства пачало рамонт без згоды чыноўнікаў.

На гаспадара храма іерэя Паўла Харламава склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Якое аблічча ў выніку вернуць царкве, пакуль невядома.

«Адбудзецца пасяджэнне, спецыялісты паглядзяць, якія парушэнні былі дапушчаны. Дакументы з першапачатковым выглядам царквы будзем запытваць у архіве епархіі», — паведаміла «Нашай Ніве» кіраўніца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкама Аксана Хімакова.

Рэстаўрацыю праводзілі на грошы епархіі і ахвяраванні прыхаджан. У райвыканкаме адзначаюць, калі ў выніку прызнаюць, што царкве трэба вярнуць яе першапачатковы выгляд, перарабляць купалы храм таксама будзе за свой кошт. Бюджэтныя сродкі на гэта не выдзяляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?