Пра смерць іерэя Генадзя Буцько паведаміў у сваім фэйсбуку прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін.

spsobor.by

spsobor.by

Айцец Генадзь быў хворы на каранавірус. З 14 красавіка знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх у штучнай коме ў 6-й бальніцы Мінска.

У сацсетках быў апублікаваны заклік да тых, хто перанёс каранавірус, здаць плазму з антыцеламі для святара Петрапаўласкага сабора.

Генадзю Буцько было 56 гадоў. З 2000 года ён служыў у Петрапалаўскім саборы на Нямізе. Айцец Генадзь сам быў беларускамоўным, да яго звярталіся, каб ён правёў цырымоніі па-беларуску.

Ён бацька чатырох дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0