«Мой модны кут» — гэта папулярная крама нацыянальнага адзення і сувеніраў у Мінску. Мы дастаўляем свае тавары таксама па ўсёй Беларусі і свеце.
Наша крама — куточак аўтэнтычнай Беларусі. Месца, дзе жыве беларуская мова, культура, традыцыі. Месца, дзе будуць радыя кожнаму, хто прасякнуты любоўю да нашага роднага краю!
Мы любім сваю краіну, шануем гісторыю і ганарымся нашымі продкамі!
Таму мова, культура, гісторыя — гэта фундамент нашай дзейнасці.
У краме прадстаўленыя адзенне і сувеніры ўласнай вытворчасці, рэчы іншых вытворцаў, рамеснікаў і майстроў.
Гэта адзенне (вышыванкі, кашулі, цішоткі, швэдры, сукенкі для дзяцей і дарослых), аксэсуары (галаўныя ўборы, торбы, заплечнікі, упрыгожанні), аўтапрылады, паліграфічная прадукцыя, канцтавары, кераміка, забавы, цацкі, скураныя вырабы, прысмакі, посуд і інш. Усе рэчы нясуць у сабе нацыянальны каларыт.
Сайт крамы: www.mmkut.by
Тэлефон: +375 29 621 58 78.
Адрас: Мінск, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пр-т Незалежнасці, 58-333.