Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

У Мінску аднаўляюць планавую стаматалагічную дапамогу. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Раней стала вядома пра ліст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама ад 4 мая 2020 года кіраўнікам стаматалагічных паліклінік, устаноў аховы здароўя, якія маюць у сваім складзе стаматалагічныя аддзяленні, кабінеты. У ім гаворыцца, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй прапануецца аднавіць аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі з улікам патрабаванняў па выкананні санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму ў установе, у тым ліку па сацыяльным дыстанцыяванні пацыентаў і павелічэнні часавага інтэрвалу паміж прыёмамі.

— Нам гэта рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя, узгоднена пры ўмове захавання ўсіх супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, — патлумачыў першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0