Сусветныя лідары і арганізацыі абавязаліся вылучыць 7,4 мільярда еўра для фінансавання міжнародных намаганняў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен па выніках сусветнай донарскай анлайн-канферэнцыі, паведамляе Reuters.

Арганізатарамі донарскай канферэнцыі выступілі Еўрапейскі Саюз, Вялікабрытанія, Нарвегія і Саудаўская Аравія. Да анлайн-мерапрыемства далучыліся лідары Японіі, Канады, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і дзясяткаў іншых краін, у той час як Кітай, дзе ўпершыню з'явіўся каранавірус, быў прадстаўлены на ўзроўні пасла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0