І менавіта гледачы вырашаць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну з пачэсных узнагародаў — прыз глядацкіх сімпатыяў. LEAR, «юность», Марыя Чапрасава ці «PyLai»?
Песні, якія гучаць у праграме:
- Lear — «Планета знасіла сваю арбіту» (музыка Валерыі Суравіцкай, словы Віталя Рыжкова)
- «юность» — «Вяртайся» (музыка Георгія Давыдзяна і Івана Тамілы, словы Віталя Рыжкова)
- Maria Cheprasova — «Горад вёсак» (музыка Марыі Чапрасавай і Кірыла Даншына, словы Антона Рудака)
- «PyLai» — «Мафія» (музыка Рыгора Лайкова і Уладзіміра Пыльчанкі, словы Віктара Жыбуля)
На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і Укантакце, фіналісты «Заспявай-6» у размове з Міраю Шульц распавядаюць пра сябе, сваю творчасць і тое, як конкурс памяняў іх жыццё. У канцы выпуску вы даведаецеся імя пераможцы конкурсу па меркаванні журы, але лёс прыза глядацкіх сімпатый яшчэ не вырашаны.
Каб прагаласаваць, называйце імя выканаўцы, які найбольш вам спадабаўся, у каментарах на YouTube, «УКантакце» і Facebook!
Поўная версія тут:
УКантакце — vk.cc/atEQV4
Facebook — bit.ly/zaspiavaj6
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.
Падпішыцеся на канал!
Чытайце таксама:
Як музыка змяняе жыццё. Жывы сэт ад гурта «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року ВІДЭА
Ганна Шаркунова стала спяваць па-беларуску і запісала кавер на Міхалка. Паглядзіце яе жывы выступ ВІДЭА
Галоўныя хіты і новае гучанне легендарнага гурта. Паслухайце жывы сэт Pomidor/OFF ВІДЭА





