— Аляксандр, ва ўмовах эпідэміі ў абітурыентаў і іх бацькоў вельмі шмат перажыванняў адносна ўступнай кампаніі гэтага года. Якія найбольш злабадзённыя пытанні ўзнікаюць у вашых вучняў?
— Так, на самай справе гэтая ўступная кампанія нетыповая. Але мы стараемся рабіць усё, каб устойлівая падрыхтоўка да ЦТ у нашых вучняў не была парушаная. Яшчэ ў сакавіку мы перайшлі на працу анлайн, каб цалкам засцерагчы як нашых вучняў, так і выкладчыкаў. Гэты фармат навучання дазваляе браць удзел у занятках нават з бальніц. У нас ёсць некалькі такіх прэцэдэнтаў сярод нашых вучняў.
У мяне таксама ёсць блог у інстаграме, дзе я падтрымліваю кантакт больш чым з 3 тысячамі абітурыентаў па ўсёй Беларусі — мне там выпускнікі пастаянна задаюць пытанні і дзеляцца сваімі перажываннямі.
Я правёў апытанне і высветліў, што каля 20% абітурыентаў сутыкнуліся з сітуацыяй, калі ад іх адмовіліся рэпетытары. Гэта значыць, выкладчыкі ўзялі на сябе адказнасць за навучанне дзяцей, аднак кінулі іх і не давялі да канца. Так што не толькі дзяржаўная сістэма адукацыі не захацела перабудоўвацца, але і многія прыватныя рэпетытары. Для мяне гэта дзіўна. Мы ў «Фабрыцы ведаў» прыклалі ўсе намаганні, каб не пакідаць дзяцей на паўдарогі і давесці іх да ЦТ пры любым раскладзе.
Так выглядаюць пасты з блога Аляксандра ў інстаграме, створанага, каб дапамагаць дзецям рыхтавацца да ЦТ.
— Што вы рэкамендуеце вучням, якія адчуваюць сябе яшчэ недастаткова падрыхтаванымі да ЦТ?
— Пакуль гаворкі пра перанос уступнай кампаніі не ідзе — гэта значыць, што да ЦТ засталося зусім мала часу. Таму я запрашаю ўсіх абітурыентаў наведаць наш 4,5-гадзінны суперінтэнсіў перад ЦТ. Гэта спецыяльны ўрок, на якім за некалькі дзён да ЦТ мы паўтараем і абагульняем для вучня ўвесь матэрыял. Таксама вучань можа зрабіць «заказ» на разбор менавіта таго матэрыялу, які яму неабходны. Інтэнсіў падыходзіць як вучням, якія рыхтаваліся ўвесь год і проста хочуць усё паўтарыць і абагульніць, так і тым, каму трэба «хоць неяк» паспець нешта вывучыць. Па водгуках вучняў мінулых гадоў, менавіта дзякуючы інтэнсіўнасці яны павялічылі свае балы на ЦТ на 5—15 пунктаў.
Наведаць суперінтэнсівы можна будзе анлайн. Калі будуць пераносіцца тэрміны ЦТ, то мы таксама гатовыя адаптавацца і пасунуць урокі для дасягнення максімальнага эфекту. А гэта іх папярэдні расклад:
Даведацца больш падрабязна пра суперінтэнсівы можна на сайце або ў нашай суполцы Укантакце.
— Якія яшчэ магчымасці вы даяце для навучання анлайн?
— Мы ўжо даўно адкрылі для сябе анлайн-адукацыю, не першы год працуем у гэтым ключы. Праводзім заняткі ў скайпе, арганізуем спецыяльныя вебінарныя экспрэс-курсы. Цяпер аказаліся запатрабаваныя і відэакурсы. Акрамя гэтага, я здымаю сучасныя ролікі для абітурыентаў па гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве і выкладваю іх у адкрыты доступ.
А яшчэ, дзякуючы каранціну, завёў акаўнт у папулярнай сярод дзяцей сацсетцы TikTok. Там прынята накладваць сюжэт на папулярныя гукі і музыку. Вырашыў так падтрымліваць матывацыю дзяцей да навучання — раблю кароткія ролікі па гісторыі і славутасцях Беларусі, паказваю смешныя сітуацыі з нашага навучальнага жыцця.
Раю расказаць аб гэтым сваім дзецям — хай падпісваюцца. Сучасныя праблемы патрабуюць сучасных рашэнняў.
Самы папулярны ролік, дарэчы, пра Вітаўта і Ягайлу. Ён набраў ужо больш за 23000 праглядаў і амаль 2000 лайкаў.
Глядзіце, «Наша Ніва» запусціла акцыю:
Ваш бізнэс пацярпеў праз пандэмію? NN.by дасць вам значную зніжку і бонусы пры замове рэкламы.