Касірку крамы з Астравецкага раёна падазраюць у крадзяжы выручкі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў гродзенскай міліцыі.
Адміністрацыя гандлёвага аб’екта звярнула ўвагу на нястачу ў касе і звярнулася ў міліцыю.
— Аказалася, што да знікнення выручкі мае дачыненне кантралёр-касір крамы. 20-гадовая дзяўчына на працягу некалькіх дзён брала грошы з касы. Шкода перавысіла 1076 рублёў, — распавялі ў міліцыі.
Крадзеж зафіксавалі камеры відэаназірання.





