president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не прыедзе ў сталіцу Беларусі Мінск на парад 9 мая ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
«Ва Украіне — каранцін. Кіраўнік дзяржавы пакуль не ажыццяўляе замежных візітаў », — заявілі ў офісе прэзідэнта.
Нагадаем, што 5 мая Лукашэнка заявіў, што спадзяецца ўбачыць у Мінску лідараў краінаў «хоць бы былога Савецкага Саюза».





