У Маскве разлічваюць, што розныя методыкі, якія прымяняюцца ў Расіі і Беларусі па барацьбе з каранавірусам, не прывядуць да выбуховага росту захворвання, паведаміў журналістам у сераду прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

«Вы бачыце, што мы [Расія і Беларусь] сапраўды прытрымліваемся рознай тактыкі ў барацьбе з каранавірусам, у нас розныя падыходы. Вядома ж, мы занепакоеныя гэтай сітуацыяй у цэлым», — сказаў Пяскоў.

«Мы спадзяёмся, што розныя тэхналогіі, якія прымяняюцца, розная методыка, на якую арыентуюцца Расія і Беларусь, у канчатковым выніку не прывядуць да нейкага выбуховага росту колькасці інфікаваных», — падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта.

На ўдакладняючае пытанне, ці ёсць боязь у Крамля ў сувязі з тым, што Масква і Мінск ідуць рознымі курсамі ў барацьбе з інфекцыяй, Пяскоў сказаў: «Існуе асцярога сітуацыі ў цэлым. Нельга праходзіць гэтую сітуацыю без боязі. Асцярогі абсалютна ўзаемныя. Гэтая сітуацыя нелінейная, экстраардынарная, дагэтуль нябачаная».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна