Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла наяўнасць станоўчых пробаў на каранавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК, воінскія часці на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей).
«У гэтых вайсковых частках у некалькіх афіцэраў тэст на СOVID-19 даў станоўчы вынік. Ніхто з іх не мае патрэбы ў шпіталізацыі, яны знаходзяцца дома, на самаізаляцыі», — паведаміла «Інтэрфаксу-Захад» прэс-сакратарка Мінабароны Наталля Гаўрусік.
Колькасць інфіцыраваных афіцэраў у ЗАК Гаўрусік не ўдакладніла.





