Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што краіна пераадолела першую хвалю пандэміі каранавіруса, паведамляе DW.
«Першая фаза пандэміі засталася ў мінулым», — сказала яна, адзначыўшы, што Нямеччына ўсё яшчэ знаходзіцца ў пачатку шляху барацьбы з пандэміяй.
Па словах Меркель, апошнія даныя пра новыя пацверджаныя выпадкі заражэння былі вельмі добрымі.
У Нямеччыне абвясцілі аб новым этапе паслаблення каранціну. У найбліжэйшы час адкрыюцца ўсе крамы, але сацыяльныя кантакты будуць абмежаваныя да 5 чэрвеня.





