Расійскі мільярдэр, уладальнік кампаній «Сібантрацыт» і «Усходвугаль» Дзмітрый Босаў наклаў на сябе рукі, паведамляе РБК.
Бізнэсмен скончыў жыццё самагубствам у ноч на сераду, 6 мая, на лецішчы ў падмаскоўным пасёлку Усава.
Дзмітрый Босаў з'яўляўся найбуйнейшым акцыянерам кампаній «Усходвугаль» і «Сібантрацыт».
«Сібантрацыт» з'яўляецца сусветным лідарам па здабычы і экспарце антрацыту, а таксама найбуйнейшым у Расіі вытворцам металургічных вуглёў.
Па стане на 2020 год Босаў займаў 86-е месца ў расійскім рэйтынгу Forbes. У яго было 1,1 мільярда даляраў.





