Блогер Аляксандр Кабанаў паведаміў пра знікненне свайго калегі Сяргея Пятрухіна (канал «Народны рэпарцёр»). Вядома, што ён збіраўся ехаць да Сяргея Ціханоўскага, але ўжо некалькі гадзін ён не выходзіць на сувязь. На стрыме іншага блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON) прагучала, што Пятрухін быў затрыманы АМАПам у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна, піша «Вясна».

Таксама высвятляецца месцазнаходжанне богера Уладзіміра Няронскага («Слуцк для жизни»). У апошнія дні ён разам з Сяргеем Ціханоўскім ездзіў па краіне на аўтадоме. У апошні раз ён выходзіў на сувязь пасля затрымання свайго калегі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0