Міністэрства інфармацыі апублікавала спіс пераможцаў штогадовага конкурсу «Залатая літара» — гэта галоўнае спаборніцтва дзяржаўных медыя. Намінацый ажно 25, каб хапіла ўсім. Пераможцам выдаюць дыплом і статуэтку, пра грошы гаворкі не вядзецца. 

У намінацыі «Найлепшы аналітычны артыкул» перамог Андрэй Мукавозчык і яго калонкі «Накіпела», у якіх ён у хамскай манеры завочна змагаецца з незалежнымі медыя і апазіцыяй.

Андрэй Мукавозчык. фота «Настаўніцкай газеты»

Для Мукавозчыка гэта другая запар перамога. Летась ён выйграў конкурс як аглядальнік.

Чытайце:

Таго самага Мукавозчыка прызналі найлепшым аглядальнікам краіны

«Спасіба, дзеда, за бяседу». Стась Карпаў адказвае Мукавозчыку

Выйграў і яшчэ скандальны работнік «Советской Белоруссии», Максім Осіпаў. Мінінфармацыі лічыць, што ён лепш за ўсіх пісаў на грамадска-палітычную тэматыку.

Осіпаў — фанат БССР. Ён па-ранейшаму марыць пра адзіную краіну ад Брэста да Уладзівастока.

Максім Осіпаў, фота Надзеі Бужан

Максім Осіпаў, фота Надзеі Бужан

Чытайце:

Аглядальнік «СБ» Максім Осіпаў: Ці маюць маральнае права людзі без сродкаў на машыну ці таксі заводзіць дзяцей?

Палітычны аглядальнік «Советской Белоруссіі»: «Польшча — краіна-вырадак. Горшая хіба што Украіна» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?