МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта расійскага «Першага канала» Аляксея Кручыніна. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў вячэрніх навінах на БТ.

Аляксей Кручынін пазбаўлены акрэдытацыі, яго акрэдытацыйная картка анулявана з сённяшняга дня. Гэта значыць, ён не можа працаваць у Беларусі журналістам.

Нагадаем, у расійскіх тэленавінах выйшаў сюжэт аб няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі.

У сюжэце журналіст гутарыў з жыхарамі Стоўбцаў, чые родныя памерлі ці хварэлі, але каму не прызналі каранавірус.

Чытайце таксама: Расійскі «Першы канал» заявіў пра рэзкае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і даў слова жыхарам Стоўбцаў ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?