Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што наступствы пандэміі каранавіруса ўдарылі па ЗША мацней, чым Пёрл-Харбар падчас Другой сусветнай вайны ці тэракт 11 верасня 2001 года, паведамляе AFP.

«Мы перажылі найгоршую атаку, якая толькі была ў нашай краіне. Гэта горш, чым Пёрл-Харбар. Гэта горш, чым Сусветны гандлёвы цэнтр [тэракт 11 верасня 2001 года], і гэтага не павінна было здарыцца», — сказаў Трамп у сераду журналістам у Белым доме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?