Паводле сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 7 мая ў свеце зарэгістраваны 3 822 951 выпадак каранавіруса, памерлі 265 084 чалавекі.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 263 092 выпадкі каранавіруса, а памерлі 74 799 чалавек, з іх 2528 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 253,7 тысячы выпадкаў каранавіруса (6 мая памерлі 244 чалавекі), у Італіі — 214,4 тысячы інфікаваных, 369 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Бразіліі (667) і Вялікабрытаніі (649). 

6 мая ў свеце зафіксавана 95 325 новых выпадкаў (5 мая — 81 247).

За 6 мая зафіксаваная 6 811 смерцяў (5 мая — 5 787).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0