На Гарадскім Вале пачынаецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з гатэлем, праект якога мяняўся ўжо некалькі разоў, піша tut.by.

Участак пад будаўніцтва знаходзіцца на месцы невялікай паркоўкі МУС каля 9-га дома па вуліцы Гарадскі Вал.

У 2012 годзе турэцкі інвестар планаваў узвесці тут вышынны гатэль, але мінскія ўлады выказаліся супраць гіганцкай гасцініцы, таму ў 2015 годзе туркі адмовіліся ад праекта.

У 2016 годзе знайшоўся новы інвестар — беларуская кампанія «ВільнюсБудІнвест». Першы праект будынка не прайшоў архітэктурна-горадабудаўнічую раду пры галоўным архітэктары Мінска, а вось ужо наступны быў ухвалены. Яго стварыла вытворча-творчая майстэрня «Атры», якая нават прыцягвала да гэтай справы навуковага кансультанта. Выглядаць комплекс павінен так:

Фота: Мая Кахно, tut.by  

Фота: Мая Кахно, tut.by

Сяміпавярховы будынак будзе ўключаць у сябе гатэль, кавярню, салон прыгажосці, трэнажорную залу і залу для нарад. На двух цокальных паверхах размесціцца паркоўка, частку якой аддадуць супрацоўнікам МУС. 

У канцы студзеня 2020 года для будаўніцтва комплексу «ВільнюсБудІнвесту» выдзелілі ўчастак у 0,3 гектара (30 сотак). Гадавая арэндная плата — 15,6 тысячы рублёў. Тэрмін — з 30.01.2020 да 09.01.2025.

Нядаўна пляцоўку абнеслі плотам, але пашпарт аб'екта пакуль не павесілі. Як распавялі ў Мінгарвыканкаме, будаўніцтва зойме прыкладна 2-3 гады. Праект прайшоў дзяржаўную экспертызу.

Фота: Станіслаў Шаршукоў, tut.by

Фота: Станіслаў Шаршукоў, tut.by

Адзначым, што практычна насупраць — на вуліцы Інтэрнацыянальнай — кампанія «ВільнюсБудІнвест» таксама збіраецца будаваць шматфункцыянальны комплекс. Ён размесціцца на былым участку Сяргея Дземчука, права забудаваць які кампанія купіла за 4,5 мільёна ў маі 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0