Новая праца мастака Бэнксі з'явілася ў бальніцы англійскага горада Саўтгемптан, піша bbc.com.

New Banksy artwork, paying tribute to the NHS

Гэта чорна-белы малюнак плошчай адзін квадратны метр. Ён быў змешчаны ў фае бальніцы, недалёка ад дзвярэй аддзялення рэанімацыі, па дамоўленасці з кіраўніцтвам установы.

На малюнку — хлопчык у камбінезоне, які сядзіць ля сметніцы. Ён выкінуў фігуркі Чалавека-павука і Бэтмэна і гуляе з новым героем, дакладней, гераіняй — медсястрой Нацыянальнай службы аховы здароўя.

Рука медсястры выцягнутая наперад, яна як быццам ляціць у паветры ў позе Супермэна.

На яе твары медыцынская маска, на спіне — накідка, на фартуху — Чырвоны Крыж (адзіны каляровы элемент карціны).

Мастак пакінуў лекарам пасланне: «Дзякуй за тое, што вы робіце. Спадзяюся, карціна дапаможа зрабіць гэта месца яскравейшым, хоць яна і чорна-белая».

Праца правісіць у бальніцы да восені, пасля чаго яе прададуць з аўкцыёну, выручка ад продажу пойдзе Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?