Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс для школьнікаў да 85-годдзя са дня нараджэння паэта Рыгора Барадуліна, піша БелТА.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць вучні 4-11 класаў. Для гэтага ім трэба зрабіць плакаты з цытатамі паэта і напісаць эсэ.

«Мы хочам зацікавіць школьнікаў беларускай мовай і літаратурай, звярнуць увагу грамадскасці на важнасць чытання. Нашы асноўныя мэты — выхаванне падрастаючага пакалення на найлепшых узорах айчыннай літаратуры, садзейнічанне ўкараненню дадатковых формаў навучання, пашырэнне магчымасцяў для самарэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялу асобы», — распавялі ў НББ.

Конкурсныя працы прымаюцца да 31 ліпеня. Вынікі будуць абвешчаныя 28 жніўня на партале Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса «Выхаванне і дадатковая адукацыя», дзе будуць надрукаваныя найлепшыя конкурсныя працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0