Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

5 мая ў Вілейскі РАУС звярнулася віляйчанка з дома №54 па вуліцы Кастрычніцкай. Жанчына паведаміла, што некалькі год таму на ўчастку пад сваім балконам зрабіла клумбу. Тут вырошчвала розныя кветкі. Калі ўвечары 4 мая гаспадыня выходзіла на двор, з кветкамі яшчэ ўсё было добра.

А раніцай 5 мая жанчына заўважыла, што з клумбы зніклі чатыры кусты руж і куст лілеі. Урон гаспадыня кветак ацаніла ў сорак рублёў.

У дзеяннях невядомага — прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 10.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — дробны крадзеж маёмасці. За гэта прадугледжаны штраф ад 54 да 810 рублёў.

Цяпер міліцыя выствяляе асобу парушальніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0