Палітычнага зняволенага, актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта праваабаронцам «Вясны» паведаміла жонка Піліпа Вольга. Суд над актывістам мусіць адбыцца 18 мая.

16-17 студзеня (згодна з абвінавачваннем) Піліп Шаўроў нанёс фарбай выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінулым супрацоўнікам міліцыі, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку Пушкіну ў Мінску.

17-19 студзеня нанёс надпіс «1937» на плоце помпавай станцыі ў Бараўлянах.

18 сакавіка аддзелам Цэнтральнага раёна (Мінска) Следчага камітэта Піліпу было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. 

16 красавіка праваабаронцы выступілі з заявай аб прызнанні Шаўрова палітычным зняволеным з патрабаваннем спынення крымінальнага пераследу па арт. 339 КК РБ, адмены меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?