Парламент Польшчы прыняў закон аб правядзенні выбараў прэзідэнта рэспублікі дыстанцыйна — пры дапамозе пошты. У ходзе праведзенага ў чацвер галасавання ў Сейме (ніжняй палаце парламента) кіруючая партыя «Закон і справядлівасць» змагла набраць неабходную большасць галасоў, каб пераадолець накладзенае раней на гэты закон вета Сената (верхняй палаты).

Супраць сенацкай забароны на галасаванне па пошце выступілі 236 дэпутатаў, вета падтрымалі 213. Зараз закон павінен зацвердзіць прэзідэнт.

Пасля гэтага ў краіне можна будзе арганізаваць выбары кіраўніка дзяржавы пры дапамозе пошты без неабходнасці наведвання выбарчых камісій.

Першы тур меўся прайсці 10 мая, але быў адменены з-за пагрозы каранавіруса.

Раней таксама прапаноўвалася павялічыць прэзідэнцкі тэрмін да сямі гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна