На VOKA працягваецца гумарыстычнае шоу «Свой Stand Up: Разгоны». Гледачам ужо даступныя два выпускі з трох: на платформе толькі што з'явіўся свежы эпізод. «Комікі на каранціне» — Дзмітрый Нарышкін, Андрэй Шчэгель, Сцяпан Манкевіч і Яўген Буракевіч — абмяркоўваюць, чаму ім давялося навучыцца ў рэжыме самаізаляцыі.

Аказваецца, комікі ўмеюць не толькі глядзець на любую сітуацыю з гумарам і ва ўсім, нават у візіце ў падатковую, знаходзіць нагоду для жарту. Самаізаляцыя і вымушаныя канікулы навучылі іх рабіць самыя розныя рэчы: напрыклад, Андрэй Шчэгель асвоіў падрыхтоўку прэзентацый для ўрокаў англійскай мовы для першаклашак. Сцяпан Манкевіч адкрыў для сябе мноства антыкрызісных лайфхакаў (вось вы можаце заправіць машыну на 20 рублёў, а ездзіць на ёй чатыры дні? А Сцяпан можа!). Яўген Буракевіч і зусім узламаў сістэму: не ён аказаўся вінен ФСАН, а ФСАН — яму.

Акрамя таго, каранцін, як паказаў новы выпуск «Свой Stand Up: Разгоны», гэта выдатны час успомніць школьныя гады (і высветліць, які тэлефон намаляваў сабе ў школе Жэня Буракевіч), патэлефанаваць старым знаёмым (калі толькі вы не стары знаёмы Андрэя Шчэгеля — вам раім пісаць у месенджары. Чаму — Андрэй сам растлумачыць) і нават ацаніць перавагі жыцця ў Каменнай Горцы (Сцяпан пацвердзіць!). Але галоўнае, без чаго ў наш час не абысціся, — гэта пачуццё гумару і ўменне смяяцца — у першую чаргу з сябе.

У новым сезоне запланаваны яшчэ адзін эпізод. Глядзець новыя выпускі можна ў эфіры відэасэрвісу VOKA па серадах, а пасля — у любы зручны для сябе час у рэжыме архіва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?