Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і супрацоўнікі ведамства напярэдадні Дня Перамогі прынялі ўдзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і ўсклалі кветкі каля Стэлы «Мінск — горад-герой», піша sb.by.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, у Беларусі з асаблівай павагай ставяцца да захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне:

— З кожным годам мы ўсё больш аддаляемся ад тых страшных часоў. Мы ведаем пра гэтую вайну з вуснаў людзей, якія ў ёй удзельнічалі. Але, на жаль, нашых ветэранаў становіцца ўсё менш і менш.

Уладзімір Макей адзначыў, што вайна заўсёды нясе гора і смерць:

— Нашы дзеці і ўнукі ўжо, напэўна, яшчэ менш ведаюць пра гэтую вайну. Таму акцыі да Дня Перамогі і тыя мерапрыемствы, якія адбываецца па ўсёй краіне, накіраваныя на захаванне памяці. Мы павінны зрабіць усё, каб вайна ніколі не паўтарылася, гэта адзін з самых галоўных прынцыпаў беларускай дзяржаўнай палітыкі.

І парад, і ўсе мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — гэта святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства падкрэсліў, што прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, дыпламатычнага корпуса, органы дзяржаўнага кіравання прымуць удзел у парадзе Перамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна