Пра гэта сайту Svaboda.org расказала жонка Шаўрова Вольга.​

«З'явіўся ўвечары на парозе з букетам кветак, падзякаваў, што падтрымлівала, пакуль сядзеў. Але больш нічога пра справу не кажа і адмаўляецца даваць каментары, таму слухаўку яму не перадам, не хоча», — сказала жонка жыхара Мінска, які быў прызнаны палітвязнем.

Паводле Вольгі Шаўровай, яе муж прыйшоў дамоў з тэмпературай, ён дагэтуль адчувае сябе не вельмі добра. У аўторак, 5 мая, ён хадзіў у паліклініку да доктара.

«Сядзіць дома, дагэтуль нездаровы, — кажа Вольга Шаўрова. — Можа, таму яго і адпусцілі, бо хворы. Другая прычына, можа, ужо выкарысталі ягоныя словы пра апазіцыю, і досыць. Але гэта мая думка», — сказала яна.

16-17 студзеня (згодна з абвінавачваннем) Піліп Шаўроў нанёс фарбай выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінулым супрацоўнікам міліцыі, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку Пушкіну ў Мінску.

17-19 студзеня нанёс надпіс «1937» на плоце помпавай станцыі ў Бараўлянах.

16 красавіка праваабаронцы выступілі з заявай аб прызнанні Шаўрова палітычным зняволеным з патрабаваннем спынення крымінальнага пераследу па арт. 339 КК РБ, адмены меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?