Суд Маладзечанскага раёна 5 мая вынес прысуд тром мужчынам, якія ў Аляхновічах скралі пральную машыну і здалі яе на металалом за пляшку гарэлкі, піша kraj.by.

Гэта здарылася ў канцы кастрычніка. Фігурантам крымінальнай справы 51 год, 46 і 29 гадоў. Усе трое маюць пагашаныя судзімасці. За крадзеж пральнай машыны кожны атрымаў па месяцы арышту.

Тры сябрукі пілі ў адной з вёсак. Раніцай наступнага дня трэба было тэрмінова знайсці, чым пахмяліцца, і сябры пайшлі ў Аляхновічы. Там адзін з іх успомніў, што ў аграгарадку жыве знаёмая, у якой можна папрасіць грошай у доўг. Зайшлі на двор. Гаспадароў не было, але стаяла пральная машына. Яе хуценька пагрузілі на тачку і пацягнулі.

Машыну сабутэльнікі па чарзе цягнулі больш за 10 кіламетраў у суседнюю вёску, дзе іх знаёмы прымаў металалом. Яму і здалі скрадзеную рэч. Выручаных грошай хапіла ўсяго толькі на пляшку гарэлкі.

Гаспадыня пральнай машыны заявіла аб крадзяжы ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0