Дзяжурны Ленінскага РАУС Брэста паведаміў мясцоваму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну, што брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін затрыманы на трое сутак і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле слоў дзяжурнага, ён не ведае, калі будуць судзіць Сяргея Пятрухіна. Таксама невядома, на якой падставе яго затрымалі.

Пра знікненне Сяргея Пятрухіна, які вядзе папулярны youtube-канал «Народны рэпарцёр», стала вядома ад яго калегі — Аляксандра Кабанава. Пятрухін збіраўся ехаць да іншага блогера — Сяргея Ціханоўскага, аднак у нейкі момант перастаў выходзіць на сувязь.

Падчас жывога эфіру блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON) прагучала інфармацыя, што Пятрухін быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПа ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць). Увечары 6 мая Цыгановічу паведамілі ў Пухавіцкім РАУС, што Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў Брэсце, але на той час дзяжурны міліцыянт УУС Брэсцкага аблвыканкама гэтую інфармацыю не пацвердзіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0