У інтэрв'ю з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Тэнгізам Думбадзэ журналіст «Наша Нівы» прыгадаў, што на адным з пасяджэнняў парламента той спытаўся ў міністра аховы здароўя Караніка, ці не будзе сорамна праз два месяцы. Міністр адказаў, што не будзе. Прайшоў пакуль адзін месяц. Як на сёння дэпутат ацэньвае дзеянні дзяржавы, Караніка?

«Сам я сказаў Караніку на тым пасяджэнні: можа, мы не ўсё ведаем? Можа, варта без прэсы правесці сустрэчы? Можа, нам не кажуць, а сітуацыя нашмат горшая?

А ён адказаў мне так: «Нам, у адрозненне ад вас, сорамна не будзе».

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, фота Надзеі Бужан

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, фота Надзеі Бужан

Пасля гэтага на мяне некаторыя чыноўнікі пачалі коса паглядваць, дарэчы. Але сёння ёсць у мяне пытанні да Караніка», — адказаў дзейны дэпутат. 

Журналіст папрасіў удакладніць, якія менавіта пытанні ёсць у Тэнгіза Думбадзэ да ведамства.

«Чамусьці рост [колькасці захворванняў] павялічваецца, хоць шмат якія меры прымаюцца. Я гаварыў з медыкамі, заўважна, што ідзе харошая праца, гэта грэх не заўважыць. Але пытанні ёсць. Калі мы рапартуем, што ўсё ў нас выдатна, — на мой погляд, не зусім усё так», — падзяліўся Думбадзэ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0