У міліцыю звярнуўся мінчук, які распавёў, што невядомыя пад выглядам продажу мабільнага тэлефона ў Лепелі выманілі ў яго 2300 рублёў, піша віцебская міліцыя.

Высветлілася, што два жыхары Мінска 1995 і 1996 года нараджэння адгукнуліся на аб'яву ў інтэрнэце ад мужчыны, які жадаў купіць iPhone 11 Pro Max. Стэлефанаваўшыся, яны прапанавалі дарагі гаджэт па нізкай цане. Даведаўшыся, што пакупнік з'яўляецца мінчуком, прапанавалі прыехаць па тэлефон у Лепель.

Сам мужчына ехаць адмовіўся, але дамовіўся з сябрам з Наваполацка, які па яго просьбе прыехаў у Лепель, сустрэўся з прадаўцамі, пераканаўся ў цэласнасці ўпакоўкі, наяўнасці на ёй усялякіх фірменных налепак, аддаў пераведзеную яму на карту суму грошай і адправіў пакупку з кіроўцам маршруткі ў Мінск. Глыбокае расчараванне спасцігла мінчука адразу пасля ўскрыцця непашкоджанай упакоўкі. Замест тэлефона там ляжаў палімерны пакет, набіты манкай.

Зламыснікаў злавілі. Яны затрыманы. Ёсць падстава меркаваць, што падобную схему мужчыны пракручваюць ужо не ў першы раз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?