Урад Беларусі лічыць магчымымі пастаўкі ў рэспубліку амерыканскай нафты праз Польшчу, абмеркаванне дадзенага пытання актывізуецца пасля зняцця каранціну, уведзенага з-за каранавіруса на польскай тэрыторыі. Пра гэта заявіў у чацвер журналістам першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты, піша БелТА.

«Думаю, калі каранцін будзе зняты ў Польшчы, гэтая тэма пачне абмяркоўвацца больш актыўна», — прыводзіць яго словы агенцтва БелТА.

Першы віцэ-прэм'ер таксама дадаў, што Беларусь працягвае працу па пашырэнні альтэрнатыўных паставак нафты, лічачы перспектыўным узаемадзеянне з Саудаўскай Аравіяй і ЗША.

«Праца з усімі краінамі, у якіх мы ўжо нафту набылі — азербайджанскую, нарвежскую, — і нашымі новымі партнёрамі, такімі як Саудаўская Аравія і ЗША, будзе працягвацца. Безумоўна, будзем старацца дамагацца максімальна выгадных умоў гэтых паставак», — сказаў Круты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0