Правядзенне матчаў Бундэслігі пачнецца з 16 мая, паведаміў кіраўнік футбольнага аддзела Bild Крысціян Фальк, піша sports.ru
«Новае рашэнне: у пятніцу (15 мая) гульняў не будзе. Бундэсліга пачынаецца ў суботу, 16 мая», — напісаў Фальк у твітары.
Пазней інфармацыю пацвердзіў генеральны дырэктар Бундэслігі Крысціян Зайферт на прэс-канферэнцыі. Адным з першых матчаў 16 мая стане сустрэча дортмундскай «Барусіі» і «Шальке».
Раней аднаўленне сезона ў Нямеччыне было афіцыйна ўхвалена ўладамі краіны.
У сярэдзіне сакавіка ўсе чэмпіянаты ў Еўропе былі прыпыненыя. Першынство разыгрываецца толькі ў Беларусі, а 9 мая стартуе чэмпіянат на Фарэрах.
Чэмпіянаты ў Нідэрландах, Бельгіі і Францыі вырашылі не аднаўляць.





