015.by
30-гадовага мужчыну затрымалі ўчора, 6 мая. Сёння склалі адміністрацыйны пратакол і накіравалі яго ў суд, піша Рэгіянальная газета.
Мужчына мае працу.
Кліентаў — іншых мужчын — фігурант шукаў праз сацсеткі. За свае паслугі браў 90-100 рублёў.
Адміністрацыйны пратакол склалі па артыкуле 17.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з артыкулам, мужчыну пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.





