6 мая аўтобус «МАЗ» ад'язджаў ад прыпынку «Плошча Леніна» па вуліцы Савецкай, з боку вуліцы Ленінскай у Мазыры, паведамляе міліцыя.
Аўтобус наехаў на 81-гадовага пешахода, які, па папярэдняй інфармацыі, рухаўся па тратуары і спрабаваў нагнаць аўтобус, што ад'язджаў ад прыпынку, у выніку чаго зваліўся пад яго колы ў раёне сярэдніх дзвярэй.
Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у рэанімацыі.





