У Італіі дазволілі аднавіць з 18 мая правядзенне імшы, абрадаў хрышчэння, вяселляў і пахавання ў касцёлах, паведамляе ANSA.
Вернікам трэба прытрымлівацца супрацьэпідэмічных мер. Споведзь дазволілі ажыццяўляць толькі ў месцах з праветрываннем.
Дзверы касцёлаў павінны быць адчыненымі, пасля кожнай імшы месцы будуць дэзынфіцыраваць.





