Паводле сусветнай метрыкі, станам на раніцу 8 мая ў свеце зарэгістраваны 3 917 532 выпадкі каранавіруса, памерлі 270 720 чалавек.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 292 623 выпадкі каранавіруса, а памерлі 76 928 чалавек, з іх 2129 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 256,8 тысячы выпадкаў каранавіруса (7 мая памерлі 213 чалавек), у Італіі — 215,8 тысячы інфікаваных, 274 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Бразіліі (600) і Вялікабрытаніі (539). 

7 мая ў свеце зафіксавана 96 262 новыя выпадкі (6 мая — 95 325).

За 7 мая зафіксавана 5 589 смерцяў (6 мая — 6 811).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?