Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС г. Мінска ўстанавілі факт прысваення буйной сумы грашовых сродкаў загадчыцай адной з крам дэкаратыўнай касметыкі, паведамляе сталічная міліцыя.

Праваахоўнікамі было ўстаноўлена, што дырэктарка займалася гэтым з мінулага кастрычніка па сакавік.

33-гадовая мінчанка пасля завяршэння працоўнага дня атрымлівала ад касіраў выручку, якую далей павінна была перадаць інкасатарам для адпраўкі ў банкаўскую ўстанову.

Сумы, якія прысабечвала жанчына кожны дзень, вар'іраваліся ад 20 да 300 рублёў. Усяго ёй удалося прысабечыць больш за 7800 рублёў.

Грошы патраціла на сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0